28.11.2025г. Фальклорная гадзіна “Раскажыце, як раней было” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

28.11.2025г. Фальклорная гадзіна “Раскажыце, як раней было”

    Далучыцца да багатых культурных каштоўнасцей прапанавала  бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Ладачкі”. Наведвальнікі сабраліся на фальклорную гадзіну “Раскажыце, як раней было”. Бібліятэкар разам з культарганізатарам падрыхтавалі і правялі сцэнку “Вячоркі”. Прысутныя прынялі ўдзел у конкурсах знаўцаў “Загадка-для розуму загадка” і “Жыццё па мудрасці народнай” па прыказках і прымаўках, а таксама мясцовым фальклоры. Удзельнікі вельмі цікава расказвалі і ўспаміналі розныя народныя традыцыі і абрады сваёй мясцовасці. Сустрэча прайшла ў цёплай і вясёлай атмасферы.

Прокрутить вверх