02.12.2025г. Прафілактычная акцыя з праглядам відэароліка “СНІД не выбірае – выбіраеш ТЫ!” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

02.12.2025г. Прафілактычная акцыя з праглядам відэароліка “СНІД не выбірае – выбіраеш ТЫ!”

  02 снежня ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла прафілактычная акцыя з праглядам відэароліка “СНІД не выбірае – выбіраеш ТЫ!”, да Міжнароднага Дня барацьбы са СНІДам, у рамках прафілактыкі сацыяльнага гвалту. У мерапрыемстве прынялі удзел вучні старэйшых класаў. Дзеці даведаліся аб інфекцыі, якую называюць “чума ХХ века”, якую небяспеку і пагрозу ўсяму чалавечству яна нясе с сабою. Пагаварылі пра прафілактыку, меры бяспекі…Разабралі падрабязна матэрыял, які размешчаны на рэкламных брашурах на выставе “СНІД: небяспечна не ведаць”. Прайшлі “Тэст” на праверку ведаў аб ВІЧ і СНІД адказаўшы на пытанні, прапанаваныя бібліятэкарам.У канцы мерапрыемства паглядзелі кароценькі ролік на дадзеную тэму.

Прокрутить вверх