03.12.2025г. Тэматычная гасцёўня “Мы дорым вам цяпло і дабрыню” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

03.12.2025г. Тэматычная гасцёўня “Мы дорым вам цяпло і дабрыню”

   У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага прайшла тэматычная гасцёўня “Мы дорым вам цяпло і дабрыню”, якая была прымеркавана да Дня інвалідаў. Мерапрыемства было арганізавана сумесна з Бераставіцкай раённай арганізацыяй грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў», якую ўзначальвае Т.М.Вялічка. У рамках мерапрыемства адбылася пазнавальная экскурсія “Кніжны рай”, таксама ўдзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з фотавыставай Ангеліны Радзявічэне “Родныя краявіды”, з жывапіснымі працамі Зінаіды Зямцовай і цудоўнымі кветкамі Алы Маржэвіч. Бібліятэкар расказала гісторыю паходжання Міжнароднага дня інвалідаў. Падчас мерапрыемства разважалі пра дабрыню, міласэрнасць і ўзаемаразуменне, прысутныя прынялі ўдзел у конкурсах і віктарынах: «Прадказанне», «Пытанне-адказ», «Прыз на поспех» і многіх іншых. Прагучалі песні і вершы ў выкананні Артура Васько, Алы Лагоды і Зінаіды Зямцовай. Мерапрыемства прайшло на пазітыўнай ноце і падарыла шмат яркіх эмоцый прысутным.

Прокрутить вверх