03.12.2025г. Урок міласэрнасці «Хто, калі не мы» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

03.12.2025г. Урок міласэрнасці «Хто, калі не мы»

           У штодзённай мітусні людзі вельмі заклапочаны сваімі праблемамі. Але ж варта спыніцца, агледзецца і заўважыць іх, асаблівых людзей.Яны непрыкметна жывуць побач з намі, але ім намнога цяжэй. Што можа зрабіць для інвалідаў школьнік? Хаця б адчыніць дзверы,калі побач чалавек на калясцы, падаць,калі трэба нейкую рэч, прапанаваць дапамогу і , наогул, адведаць і пагутарыць. Усе гэтыя пытанні,і не толькі, былі асвечаны на ўроку міласэрнасці «Хто, калі не мы», які адбыўся ў філіяле «Старадварэцкая інтэграваная сельская бібліятэка» 3 снежня.

Прокрутить вверх