04.12.2025г. Экскурсія “Гісторыя Вялікай Бераставіцы ў фотаздымках і карцінах” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

04.12.2025г. Экскурсія “Гісторыя Вялікай Бераставіцы ў фотаздымках і карцінах”

 Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага запрасіла ў госці навучэнцаў Бераставіцкага дзяржаўнага каледжа на экскурсію “Гісторыя Вялікай Бераставіцы ў фотаздымках і карцінах”. Бібліятэкар расказала пра ўраджэнца Бераставіцкага краю В.М.Кавалеўскага, сусветна вядомага вучонага, імя якога носіць раённая бібліятэка і знакамітых людзей Бераставіччыны, пра архітэктурныя помнікі Вялікай Бераставіцы і ваколіц. Асаблівы пазнавальны інтарэс выклікалі карціны, на якіх адлюстраваны помнікі, страчаныя для нас назаўсёды, а таксама сучасныя краявіды роднага краю. У канцы мерапрыемства падлеткі пазнаёміліся з перыядычнымі выданнямі і незвычайнымі кнігамі з фонда бібліятэкі.

Прокрутить вверх