05.12.2025г. Інфармацыйная хвілінка “Я – чалавек. Я – грамадзянін”. — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

05.12.2025г. Інфармацыйная хвілінка “Я – чалавек. Я – грамадзянін”.

     Да Сусветнага дня правоў чалавека, які адзначаецца ва ўсім свеце 10 снежня, бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” правяла для вучняў 3 “А” класа мясцовай школы інфармацыйную хвілінку “Я – чалавек. Я – грамадзянін”. Пад час правядзення мерапрыемства дзеці адказвалі на тэматычныя пытанні, разважалі аб тым, што такое права, як разуменне прававых нормаў дапамагае нам у паўсядзённых і важных справах, навошта трэба ведаць свае правы і абавязкі. Вучням была прадастаўлена дадатковая інфармацыя аб спецыялізаваным рэсурсе для дзяцей і падлеткаў – Дзіцячым прававым сайце і Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале pravo. by.

Прокрутить вверх