08.12.2025г.Гульнёвая праграмма “Падарожжа па казкам”. — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

08.12.2025г.Гульнёвая праграмма “Падарожжа па казкам”.

   У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага прайшла гульнёвая праграмма “Падарожжа па казкам”. На пачатку мерапрыемства дзеці акунуліся ў чароўны свет аўтарскай казкі і прыгадалі, якімі бываюць творы вуснай народнай творчасці. Удзельнікам літаратурнай вандроўкі трэба было прайсці праз шматлікія перашкоды. На заканчэнне дзеці расказалі пра сваіх любімых казачных герояў. Сустрэча атрымалася цікавай, вясёлай і пазнавальнай.

Прокрутить вверх