11.12.2025г. Інфармацыйная гадзіна “Вайна – трагедыя і памяць народа” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

11.12.2025г. Інфармацыйная гадзіна “Вайна – трагедыя і памяць народа”

      На мерапрыемстве “Вайна – трагедыя і памяць народа” бібліятэкар Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага і школьнікі гутарылі аб страшных падзеях ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пра выпрабаванні, якія выпалі на долю землякоў, пра іх подзвігі і трагедыі. У ходзе мерапрыемства вучні пазнаёміліся з ходам раследавання фактаў генацыда, даведаліся пра карацельныя аперацыі на тэрыторыі Беларусі, пра злачынствы карнікаў на тэрыторыі Бераставіцкага раёна. З кнігі “Сёстры Хатыні. Гродзеншчына” удзельнікі зачытвалі ўспаміны сведкаў. Шасцікласнікі пазнаёміліся з творамі мастацкай літаратуры аб Вялікай Айчыннай вайне, якія выхоўваюць патрыятызм, пачуццё нацыянальнага гонару за сваю краіну і любоў да Радзімы.

Прокрутить вверх