12.12.2025г Запрашэнне і экспрэс – віншаванне ад Бераставіцкага Дзеда Мароза — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

12.12.2025г Запрашэнне і экспрэс – віншаванне ад Бераставіцкага Дзеда Мароза

  Напярэдадні адкрыцця на Бераставіччыне навагодняй рэзідэнцыі Бераст-Зюзі і спадарыні Завеі для дзяцей работнікамі Бераставіцкай раённай бібліятэкі былі падрыхтованы маляўнічае запрашэнне і экспрэс – віншаванне ад Бераставіцкага Дзеда Мароза, які пасяліўся на час святаў у казачнай сядзібе на тэрыторыі дзіцячага лагера «Бераставіцкі» ў вобразе міфалагічнага ўладара халадоў, беларускага бога зімы – Зюзі. Яркі імянны ліст з апісаннем сядзібы Бераст-Зюзі і яе міфалагічных жыхароў, з запрашэннем наведаць навагодняе казачнае месца і віншаваннем з надыходзячымі святамі дзецям уручылі работнікі бібліятэкі, якія наведалі школьнікаў у вобразах Лесавіка і Вужыка, жыхароў казачнага лесу . Яны пазнаёмілі дзяцей з некаторымі героямі займальнай праграмы, якую падрыхтавалі работнікі культуры, і запрасілі адправіцца ў навагодняе падарожжа разам з Бераст-Зюзяй і яго сябрамі. Ці трэба казаць, што атрымаць святочны канверт з рук вясёлых персанажаў школьнікам было вельмі прыемна.

Прокрутить вверх