12.12.2025г. Літаратурная гадзіна «Агнія Барто — дзецям» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

12.12.2025г. Літаратурная гадзіна «Агнія Барто — дзецям»

Бібліятэкар раённай бібліятэкі прыйшла ў госці да першакласнікаў, запрасіла іх на літаратурную гадзіну «Агнія Барто — дзецям». Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з творчасцю і біяграфіяй А.Барто. Разглядалі з задавальненнем кнігі паэтэсы. А потым адправіліся ў добрую краіну Цацак. Прынялі ўдзел у займальных гульнях: “Блытаніца”, «Назаві героя», “Пазнай”, “Прадоўжы”. Дзеці чыталі на памяць вершы, удзельнічалі ў вясёлай віктарыне, адгадвалі прадметы з кніг і размалёўвалі цацкі. Вольны час першакласнікаў атрымаўся цікавым і пазнавальным.

Прокрутить вверх