12.12.2025г. Поўным ходам ідзе падрыхтоўка да навагодніх святаў — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

12.12.2025г. Поўным ходам ідзе падрыхтоўка да навагодніх святаў

  У філіяле «Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка» поўным ходам ідзе падрыхтоўка да навагодніх святаў. Упрыгожваецца бібліятэка. Арганізавана кніжная выстава-панарама «Новы год сустрэнем разам з кніжкай», дзе размясцілася літаратура навагодняй тэматыкі:вершы, казкі, апавяданні. А таксама можна прачытаць пра гісторыю стварэння Новага года, Дзеда Мароза і яго ўнучку Снягурачку. Дапамагаюць ствараць у бібліятэцы святочную атмасферу яе маленькія чытачы

Прокрутить вверх