13.12.2025г. Інфармацыйная гадзіна “Закон прыходзіць нам на дапамогу” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

13.12.2025г. Інфармацыйная гадзіна “Закон прыходзіць нам на дапамогу”

   У філіяле “Кватарская сельская бібліятэка” прайшла інфармацыйная гадзіна “Закон прыходзіць нам на дапамогу”. Дзеці пазнаёміліся з паняццямі «права» і «канвенцыя» а таксама з гісторыяй з’яўлення Канвенцыі аб правах дзіцяці і асноўнымі правамі, выкладзенымі ў ёй. Юныя чытачы вучыліся аналізаваць сюжэты вядомых казак, суадносілі іх з правамі дзіцяці з Канвенцыі, вызначалі, якое права парушана і замацавалі свае веды, адказаўшы на пытанні пазнавальнай віктарыны «Аб парушэнні правоў казачных герояў».Зрабілі выснову, што права існуе для таго, каб мы паспяхова працавалі, вучыліся,жылі ў свеце, адчувалі сябе грамадзянамі краіны, якія маюць усе правы і свабоды.

Прокрутить вверх