18.12.2025г. Кніжны БУМ “Новы год сустрэнем разам з кніжкай” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

18.12.2025г. Кніжны БУМ “Новы год сустрэнем разам з кніжкай”

  У рамках акцыі “Ад усёй душы” 18 снежня ў філіяле“Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібдіятэка” сабраліся маленькія чытачы на кніжны БУМ “Новы год сустрэнем разам з кніжкай”, каб весела бавіць час. Бібліятэка паклікала сваіх чытачоў на святочнае мерапрыемства. Навагоднія мерапрыемствы заўсёды прыносяць дзецям радасць. Падчас мерапрыемства яны адгадвалі навагоднія загадкі, спявалі вясёлыя песенкі, дзяліліся з сябрамі чаго яны чакаюць ад надыходзячага года. На кніжнай выставе “Новы год сустрэнем разам з кніжкай” можна было знайсці для сябе навагодні твор: верш альбо невялічкі расказ, каб падрыхтавацца да сустрэчы з Дзедам Марозам. Мерапрыемства прайшло святочна, весела і задорна.

Прокрутить вверх