18.12.2025г. Пазнавальная хвілінка “Навагодняя вандроўка”. — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

18.12.2025г. Пазнавальная хвілінка “Навагодняя вандроўка”.

  Усё прапала! Таварышы, усё прапала! Катастрофа! Катастрофа! Снегу няма. Мароза няма! Дарагія дзеці, мабыць, Новы год давядзецца адкласці. Што будзем рабіць? Як вы думаеце? 18 снежня з такім пытаннем звярнулася бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” да запрошаных выхаванцаў мясцовага дзіцячага садка падчас пазнавальнай хвілінкі “Навагодняя вандроўка”. Хлопчыкі і дзяўчынкі далі свае адказы: трэба ўпрыгожваць вокны, дом, ставіць ялінку, гатаваць падарункі і Новы год абавязкова прыйдзе, нягледзячы на надвор’е. З вялікай цікаўнасцю дзеці разглядалі каляровыя зімовыя карцінкі ў кнігах, адгадвалі тэматычныя загадкі, прымалі ўдзел у гульнёвых конкурсах і атрымалі за свае намаганні салодкі пачастунак, бо Новы год з’яўляецца галоўным і самым чаканым зімовым святам асабліва для дзяцей.

Прокрутить вверх