18.12.2025г. Пазнавальна-забаўляльнае мерапрыемства «Пяшчотная снежная казка» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

18.12.2025г. Пазнавальна-забаўляльнае мерапрыемства «Пяшчотная снежная казка»

  У філіяле «Алекшыцкая сельская бібліятэка» прайшло пазнавальна-забаўляльнае мерапрыемства для адзінокіх і пажылых жыхароў аграгарадка пад назвай «Пяшчотная снежная казка». Бібліятэку наведалі пастаяльцы аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў. Бо напярэдадні свята не толькі дзецям хочацца дакрануцца да чараўніцтва, да зімовых цудаў. Удзельнікі адгадвалі казачныя загадкі, пачулі гісторыю свята Новы год, як і калі адзначалі яго нашы продкі, бібліятэкар расказала аб некалькіх старажытных абрадах, з задавальненнем, падобна дзецям, паглядзелі любімы ўсімі мультфільм «Дванаццаць месяцаў».

Прокрутить вверх