18.12.2025 г. Конкурсна-гульнявая праграма “Навагодні серпантын” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

18.12.2025 г. Конкурсна-гульнявая праграма “Навагодні серпантын”

 Новы год – гэта казачнае свята, любімае свята ўсіх дзяцей.  Яго доўга чакаюць, верачы ў казку і цуд.  У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Экалагічны буквар” праведзена конкурсна-гульнявая праграма “Навагодні серпантын”. З самага пачатку прадстаўлення казачныя героі Баба Яга, Лясун, Снягурачка і Дзед Мароз захапілі дзяцей у чароўны свет казкі. Дзеці змаглі акунуцца ў святочную атмасферу прыгод, паўдзельнічаць у цікавых конкурсах. У праграме былі танцы, песні, гульні з героямі, дзеці распавядалі вершы і вадзілі карагоды. Рознакаляровыя, бліскучыя гірлянды і ярка упрыгожаная ялінка прынеслі дзецям адчуванне цуду. Пасля прадстаўлення ўсе дзеці атрымалі салодкія падарункі ад Дзеда Мароза. Дзеці зарадзіліся святочным навагоднім настроем.

Прокрутить вверх