19.12.2023 г. Урок прававой культуры “Нашы правы ў грамадстве і дзяржаве” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

19.12.2023 г. Урок прававой культуры “Нашы правы ў грамадстве і дзяржаве”

  У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В. М. Кавалеўскага для вучняў пачатковых класаў прайшоў урок прававой культуры “Нашы правы ў грамадстве і дзяржаве”, прысвечаны Міжнароднаму дню правоў чалавека. Падчас сустрэчы бібліёграф нагадала прысутным асноўныя міжнародныя дакументы, якія вызначаюць правы і свабоды кожнага жыхара планеты. Юнакі з цікавасцю слухалі гісторыю стварэння Усеагульнай Дэкларацыі Правоў Чалавека і Канвенцыі аб правах дзяцей, азнаёміліся з асноўнымі артыкуламі правоў і абавязкаў. Таксама прагучала інфармацыя аб неабходнасці павагі і захавання правоў кожным грамадзянінам краіны.

Прокрутить вверх