19.12.2025г. Святочная праграма “Навагодні калейдаскоп” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

19.12.2025г. Святочная праграма “Навагодні калейдаскоп”

   Новы год – гэта яркае, загадкавае, непаўторнае, шумнае і дзіўнае свята. Свята казачных цудаў і чараўніцтва з падарункамі, сюрпрызамі і выкананнямі жаданняў. Кожны год у канцы снежня ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы ўжо ўсё “дыхае” навагоднім настроем. Супрацоўнікі бібліятэкі для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Люстэрка” падрыхтавалі святочную праграму “Навагодні калейдаскоп”. У бібліятэку да дзяцей на свята спяшаліся Дзед Мароз разам са сваёй унучкай Снягуркай. Але аказалася, што знік Дзед Мароз. Злосная шкодніца Баба-Яга схавала яго ў лесе, каб ніхто не змог вадзіць карагоды і спяваць песні на навагоднім свяце. Але яна абяцала вярнуць яго, калі дзеці выканаюць некалькі заданняў. Баба-Яга разам з Лясуном падрыхтавалі шмат вясёлых загадак і конкурсаў, з якімі дзеці хутка і лёгка справіліся. Свята працягвалася вясёлымі танцамі вакол навагодняй прыгажуні, песнямі, вершамі і гульнямі. У завяршэнні мерапрыемства казачныя героі павіншавалі дзяцей з надыходзячым Новым годам і пажадалі, каб звонкі смех і добры настрой суправаджалі іх увесь год!

Прокрутить вверх