20.12.2025г. Навагоднія выставы — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

20.12.2025г. Навагоднія выставы

Снежань – час чакання: чакання чагосьці новага, радаснага і чароўнага. З кожным днём усё бліжэй і бліжэй самае казачнае і яркае, такое доўгачаканае свята – Новы год. Гэта і пара падрыхтоўкі да святаў, і час цёплых вечароў з цікавай кнігай. Напярэдадні Новага года і Раства для чытачоў рознага ўзросту ў Бераствіцкай раённай бібліятэцы аформлены святочныя кніжныя выставы. Для юных чытачоў аформлена кніжная выстава-завіруха «Снежныя фантазіі», на якой прадстаўлены кніжныя выданні на тэму зімы і маючых адбыцца святаў – Новага года і Каляд. Вясёлыя вершы, прыгодніцкія
апавяданні, казкі і загадкі – усё гэта можна знайсці на паліцах выставы. І вядома ж, на ёй не абыдзецца без кніг пра Дзеда Мароза і Снягурку! Кнігі пра іх дапамогуць даведацца, у чым заключаецца «сюрпрыз ад Дзядулі Мароза», якія цуды дзеюцца ў Дедмарозаўцы, а таксама дапамогуць прайсці навучанне ў «Школе снегавікоў». Для чытачоў старэйшага ўзросту аформлена выстава- феерыя «Снежная казка зімы». Прадстаўленыя на выставе кнігі сучасных беларускіх, расійскіх і замежных аўтараў дапамогуць пагрузіцца ў зімовую атмасферу і зрабіць пачатак Новага года незабыўным. Далучайцеся да магіі чытання, пачніце новы год з добрай кнігі!

Прокрутить вверх