21.12.2025г. Бібліятэчная гутарка “Каштоўнасці жыцця”. — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

21.12.2025г. Бібліятэчная гутарка “Каштоўнасці жыцця”.

  У межах рэспубліканскай акцыі “Ад усёй душы”, запланаванай Упраўленнем культуры, у межах абласнога бібліятэчнага праекта для пажылых “Разам з кнігай дарогаю дабра” 21 снежня ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка» прайшла бібліятэчная гутарка “Каштоўнасці жыцця”. Падчас мерапрыемства ўдзельніцы мелі магчымасць падзяліцца добрымі навінамі, меркаваннямі пра прачытаную кнігу, часопіс… Тым і дарагія такія сустрэчы, яны аб’ядноўваюць. Жанчыны адзначылі, што добры настрой напярэдадні навагодніх свят, выдатнае баўленне часу, душэўныя гутаркі, цікавая літаратура… Вось што з часам больш за ўсё шануецца.

Прокрутить вверх