23.12.2025 г. Марафон добрых спраў «Ад сэрца да сэрца» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

23.12.2025 г. Марафон добрых спраў «Ад сэрца да сэрца»

    23 снежня стартуе рэспубліканская навагодняя дабрачынная акцыя «Ад усёй душы». Акцыя «Ад усёй душы» — гэта своеасаблівы марафон добрых спраў, які дорыць людзям старэйшага пакалення хвіліны радасці  і адчуванне, што пра іх памятаюць і клапоцяцца. Людзям сталага ўзросту заўсёды патрэбныя ўвага і клопат, вядома ж, ім не хочацца адчуваць сябе адзінокімі ў святочныя дні. Супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага далучыліся да акцыі і ў знак глыбокай павагі да людзей старэйшага пакалення арганізавалі марафон добрых спраў «Ад сэрца да сэрца». У рамках акцыі бібліятэкары наведалі на даму людзей пажылога ўзросту, якія з’яўляюцца чытачамі бібліёбуса. Яны павіншавалі іх з навагоднімі святамі, а таксама парадавалі салодкімі падарункамі, віншавальнымі паштоўкамі, календарамі, дапамаглі па гаспадарцы і ў навядзенні парадку на прыдамавой тэрыторыі .

Прокрутить вверх