24.12.2025г. Конкурна-гульнявая праграма “Падарожжа ў навагоднюю казку” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

24.12.2025г. Конкурна-гульнявая праграма “Падарожжа ў навагоднюю казку”

  24 снежня ў раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшло традыцыйнае навагодняе свята для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Вясёлка дабра”. Казачныя героі захапілі ўсіх у свет чароўных прыгод з незвыклымі гульнямі і танцамі. А сапраўднае сяброўства і дабрыня дапамаглі перавыхаваць лясных нячысцікаў, якія хацелі сапсаваць свята. Усе смяяліся ад душы, калі Бабка Ежка з Лясуном танцавалі і прасілі пакінуць іх на свяце. Кульмінацыяй мерапрыемства стала з’яўленне Дзеда Мароза з навагоднімі падарункамі! Госці расказвалі вершы, спявалі песені і вадзілі карагоды ля ялінкі. Усе атрымалі зарад добрага настрою, было весела і цікава. Казачныя героі павіншавалі ўсіх з Новым 2026 годам і надыходзячымі Калядамі, пажадалі прысутным у новым годзе моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, шмат радасці і поспехаў.

Прокрутить вверх