30.12.2025г. Урок здароўя «Сакрэты здаровага харчавання» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

30.12.2025г. Урок здароўя «Сакрэты здаровага харчавання»

  Чалавек жыве, каб есці, ці есць, каб жыць? І, наогул, якую ежу трэба спажываць, каб не хварэць. А як быць з цукеркамі, піцай і чыпсамі? На гэтыя і іншыя пытанні атрымалі адказы падчас уроку здароўя «Сакрэты здаровага харчавання» 30 снежня ў філіяле «Старадварэцкая інтэграваная сельская бібліятэка.» Выхаванцы прышкольнага лагера актыўна адгадвалі загадкі аб садавіне і агародніне, прынялі ўдзел у фізкультхвіліне, малявалі размалёўкі аб ежы і стваралі газету «Карысная ежа».

Прокрутить вверх