30.12.2025 г. Літаратурна-музычная кампазіцыя “Зімовая казка” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

30.12.2025 г. Літаратурна-музычная кампазіцыя “Зімовая казка”

   У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыі для людзей шаноўнага ўзросту “Ад усёй душы” прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Зімовая казка”. Бібліятэкар павіншавала прысутных з надыходзячым Новым годам і расказала пра паэтаў і мастакоў, якія любяць маляваць зіму ў сваіх творах. Яны па-рознаму расказваюць нам аб сваім настроі, навеяным прыгажосцю і напевамі зімы. На працягу сустрэчы прысутныя распавядалі любімыя вершы пра зіму, спявалі песні, пагрузіліся ў свет зімовых пейзажаў, створаных мастакамі, адгадвалі загадкі аб зіме, успаміналі прыказкі пра цудоўную пару года. Мерапрыемства прайшло ў атмасферы цяпла, душэўнасці, чараўніцтва, радасці, а ўдзельнікі стварылі сапраўдную казку, зараджаючыся пазітыўнай энергіяй і жывымі эмоцыямі.

Прокрутить вверх