30.12.25г. Гульня-падарожжа “У краіне Бяспекі” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

30.12.25г. Гульня-падарожжа “У краіне Бяспекі”

  У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага падчас гульні-падарожжа “У краіне Бяспекі” дзеці ўспомнілі правілы паводзін у побыце і на вуліцы, вучыліся распазнаваць крыніцы небяспекі і як яе ліквідаваць. Яшчэ раз нагадалі нумары тэлефонаў экстранных службаў.  Дзеці з задавальненнем ўдзельнічалі ў віктарынах і гульнях, чыталі вершы, разгадвалі загадкі. Юныя ўдзельнікі мерапрыемства глядзелі ролікі, як засцерагчы сябе на зімовых канікулах. Кнігі, прадстаўленыя на выставе «Азбука бяспекі», пазнаёмілі дзяцей з інфармацыяй пра тое, як пазбегнуць непрыемнасцяў і адпачыць з карысцю для здароўя.

Прокрутить вверх