31.12.2025г. Навагодняе падарожжа «Новы год да нас спяшаецца» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

31.12.2025г. Навагодняе падарожжа «Новы год да нас спяшаецца»

    31 снежня маленькія наведвальнікі школьнага лагера «Мрыя» разам з бібліятэкарам філіяла «Пагранічная сельская бібліятэка» адправіліся ў навагодняе падарожжа «Новы год да нас спяшаецца». Падчас займальнага падарожжа дзеці адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў гульнёвых конкурсах, расказвалі пра сімвалы Новага года. Хлопчыкам і дзяўчынкам было вельмі цікава даведацца, як завуць Дзеда Мароза ў іншых краінах свету. Ні для кога ні сакрэт, што Новы год — гэта самае доўгачаканае свята, асабліва для дзяцей падчас зімовых канікулаў!

Прокрутить вверх