05.01.2026 г. Гістарычны экскурс «Чалавек-легенда Сяргей Прытыцкі» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

05.01.2026 г. Гістарычны экскурс «Чалавек-легенда Сяргей Прытыцкі»

  Бібліятэкар раённай бібліятэкі запрасіла выхаванцаў школьнага лагера на гістарычны экскурс з мэтай пашырэння ведаў дзяцей пра легендарную гістарычную асобу – Сяргея Восіпавіча Прытыцкага. Беларусь памятае і будзе памятаць аб гэтай гістарычнай асобе, чалавеку, які пражыў вогненнае, легендарнае, годнае жыццё, усяго сябе аддаў народу і Радзіме. Такія людзі не сыходзяць у нябыт, яны заўсёды застаюцца ў памяці людской і ў гісторыі. Дзеці расказвалі, як вучні і настаўнікі захоўваюць памяць пра С.В. Прытыцкага, імя якога носіць іх школа. Удзельнікі мерапрыемства глядзелі прэзентацыю “Прыклад гераізму, адвагі і гонару”, чыталі і абмяркоўвалі змест кнігі А.Герашчанкі “Чалавек-легенда Сяргей Прытыцкі”.

Прокрутить вверх