06.01.2026г. Навагодняе літаратурнае бюро “Зімнія фантазіі” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

06.01.2026г. Навагодняе літаратурнае бюро “Зімнія фантазіі”

   Падчас зімовых канікул выхаванцы школьнага лагера завіталі ў бібліятэку, каб пагутарыць аб самых чароўных святах угодзе, навагодніх і калядных. Бібліятэкар паведаміла аб гісторыі свят, традыцыях свякавання. Дзеці эмацыянальна расказвалі, як у іх сем’ях адзначаецца Новы год і Каляды, як наведвалі памесце Бераст-Зюзі. Цікавыя вершы, загадкі, забавы і гульні на зімовую тэматыку выклікалі ў удзельнікаў станоўчы водгук. З задавальненнем разглядалі і гучна чыталі кнігі з тэматычнай выставы“Снежныя фантазіі”.

Прокрутить вверх