06.01.2026г. Прававая акцыя “Інтэрнэт: за і супраць” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

06.01.2026г. Прававая акцыя “Інтэрнэт: за і супраць”

  Супрацоўнікам Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В. М. Кавалеўскага была праведзена асветніцкая прававая акцыя “Інтэрнэт: за і супраць”, накіраваная на павышэнне ўзроўню лічбавай пісьменнасці і бяспекі ў сетцы Інтэрнет. Галоўная мэта акцыі — прыцягненне ўвагі дзяцей і падлеткаў да правільнага карыстання інтэрнэт-рэсурсамі, перасцярога ад небяспечных сайтаў і розных відаў махлярства ў сацыяльных сетках. Увазе юных чытачоў бібліятэкі былі прадстаўлены памяткі, брашуры, буклеты: «Бяспечны Інтэрнэт», «Увага! Махлярства!», «Абарона банкаўскай карткі» і інш., размешчаныя на інфармацыйнай выставе «Інтэрнэт — бяспека». Удзельнікам акцыі ўручаліся буклеты «Як не стаць ахвярай кіберзлачынцы», «Плюсы і мінусы Інтэрнэту», «Інтэрнэт: карысць ці шкода?».

Прокрутить вверх