09.01.2026 г. Кніжная выстава “Заснавальнік беларусазнаўства” (да 165- годдзя з дня нараджэння Яфіма Карскага) — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

09.01.2026 г. Кніжная выстава “Заснавальнік беларусазнаўства” (да 165- годдзя з дня нараджэння Яфіма Карскага)

 У студзені 2026 года спаўняецца 165 гадоў з дня нараджэння выдатнага беларускага вучонага і грамадскага дзеяча Яўхіма Фёдаравіча Карскага (01.01.1861 – 29.04.1931). Ён нарадзіўся ў вёсцы Лаша Гродзенскага раёна. Яўхім Карскі – філолаг-славіст, этнограф, фалькларыст, палеограф. Ён лічыцца заснавальнікам беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства, даследчыкам мовы, літаратуры і культуры беларусаў, помнікаў пісьменства, старажытнарускай і беларускай палеаграфіі. Яўхім Фёдаравіч быў абраны акадэмікам Пецярбургскай акадэміі навук, членам Інбелкульта, Чэшскай акадэміі навук. Ён з’яўляўся аўтарам больш за 700 работ па славістыцы, беларусістыцы і русістыцы, у тым ліку даследаванняў па гісторыі беларускай мовы, дыялекталогіі, фальклору, этнаграфіі, гісторыі беларускай літаратуры і інш. Праца Я. Ф. Карскага «Беларусы» – гэта
вышэйшае дасягненне еўрапейскай славістыкі канца XIX – пачатку XX ст., фактычна энцыклапедыя беларусазнаўства. На выставе вы можаце пазнаёміцца з гэтым выданнем, а таксама з кнігамі, якія тычацца жыцця і дзейнасці акадэміка.

Прокрутить вверх