09.01.2026 г. Кніжная выстава-персаналія “Рамантык белых снягоў” (да 150-годзя з дня нараджэння Джэка Лондана) — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

09.01.2026 г. Кніжная выстава-персаналія “Рамантык белых снягоў” (да 150-годзя з дня нараджэння Джэка Лондана)

  12 студзеня 1876 года ў Сан-Францыска, штат Каліфорнія, нарадзіўся Джэк Лондан – знакаміты пісьменнік канца XIX – пачатку XX стагоддзя, гонар амерыканскай літаратуры, аўтар больш за 200 прыгодніцкіх раманаў і апавяданняў. Да 150-гадовага юбілею Джэка Лондана ў бібліятэцы адкрылася кніжная выстава. Біяграфія пісьменніка прыцягвае чытачоў усяго свету не менш, чым яго захапляльныя творы. Усё яго жыццё – авантурная прыгода. Ён лавіў вустрыц, матросам пабываў ля берагоў Японіі, за год скончыў увесь курс школьнай праграмы, паступіў ва ўніверсітэт, адправіўся ў пошуках золата на Кландайк, дзе ў яго і адкрыўся талент пісьменніка. Джэк Лондан пражыў усяго 40 гадоў і за 17 гадоў творчасці пакінуў нам 50 кніг. На выставе, ўвазе карыстальнікаў бібліятэкі, прадстаўлены лепшыя творы Джэка Лондана, у якіх раскрываецца яго свабодалюбства, павага да творчай энергіі, мужнасці, сілы чалавека, дзе бачым мы любоў аўтара да велічнай прыгажосці
прыроды.

Прокрутить вверх