14.01.2026г. Бібліятэчны вечар «Святкі і калядкі». — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

14.01.2026г. Бібліятэчны вечар «Святкі і калядкі».

 Святкі, або, як іх яшчэ называюць, святыя вечары – гэта зімовае народнае свята, якое пачынаецца на Каляды і доўжыцца цэлых два тыдні, да самага Хрышчэння. Няма ні воднага іншага славянскага свята, якое б суправаджалася такім багатым наборам звычаяў, прымет, абрадаў. У гэтым свяце добрыя чалавечыя традыцыі, прыемныя ўспаміны дзяцінства. 14 студзеня ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага для актывістаў Бераставіцкага Савета ветэранаў і членаў Бераставіцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў»  прайшоў бібліятэчны вечар «Святкі і калядкі». Удзельнікі мерапрыемства апынуліся ў атмасферы старадаўніх народных традыцый. Бібліятэкар расказала пра тое, як раней адзначалі гэтыя дні: калядавалі, варажылі, спявалі песні і ладзілі народныя гулянні. Асаблівая  ўвага надавалася калядкам – абрадавым песням, якія выконваліся ў гонар гаспадароў дома, жадаючы ім здароўя, багацця і дабрабыту. Вялікую цікавасць выклікаў аповяд аб каляднай варажбе, якая, па павер’і, дапамагала зазірнуць у будучыню. Шмат добрых слоў і шчодрых пажаданняў прагучала ў калядках у выкананні саміх удзельнікаў. Сустрэча прайшла ў цёплай і душэўнай атмасферы.

Прокрутить вверх