16.01.2026г. Віктарына “Мая Радзіма. Мой куточак” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

16.01.2026г. Віктарына “Мая Радзіма. Мой куточак”

16 студзеня бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” правяла для вучняў 5 класа мясцовай школы віктарыну “Мая Радзіма. Мой куточак”. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем адказвалі на разнастайныя тэматычныя пытанні віктарыны, прынялі актыўны ўдзел у гульнях: “Ты мая часцінка”, “Дакажы слоўца”, “З чым звязана?”, падчас якіх даведаліся шмат цікавых звестак пра наш абласны горад Гродна.

Прокрутить вверх