21.01.2026г. Творчы партрэт “Чалавек вялікай душы і таленту” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

21.01.2026г. Творчы партрэт “Чалавек вялікай душы і таленту”

    З нагоды юбілею беларускага пісьменніка-класіка Івана Шамякіна ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў творчы партрэт “Чалавек вялікай душы і таленту”. Вучні сярэдніх класаў даведаліся пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Успомнілі яго творы, якія вывучаюць у школе. Творы гэтага пісьменніка заўсёды выклікаюць цікавасць вучняў, яны вельмі вядомыя, карыстаюцца попытам як сярод дзяцей, так і дарослых. Выдаюцца на рускай і беларускай мовах. Чытаюцца лёгка, на адным дыханні і заварожваюць чытача сваім жанрам і каларытам. На выставе, што была арганізавана, змешчаны не толькі мастацкія творы, але можна пазнаёміцца з жыццём і творчым шляхам Івана Шамякіна, што само па сабе вельмі цікава.

Прокрутить вверх