22.01.2026г. Пазнавальнае падарожжа «Загадкі роднай зямлі». — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

22.01.2026г. Пазнавальнае падарожжа «Загадкі роднай зямлі».

    Супрацоўнік Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага правяла занятак аматарскага аб’яднання «Экалагічны буквар» пад назвай «Загадкі роднай зямлі». У ходзе мерапрыемства дзеці здзейснілі займальнае падарожжа ў дзіўны свет прыроды роднага краю. Даведаліся, якую ролю адыгрывае чалавек у ахове прыроды. Яны актыўна гутарылі, адказвалі на пытанні, вызначылі сувязь чалавека з навакольным асяроддзем. З вялікай цікавасцю вучні ўключыліся ў гульню «Мастак», дружна і правільна адказвалі на пытанні віктарыны. Дзеці прынялі ўдзел у экалагічных гульнях, у якіх былі прадстаўлены разнастайныя заданні: «Прыкметы зімы», «Загадкі аб лясных жыхарах», «Даведайся жывёлу па апісанні» і іншыя. Таксама ўспаміналі казкі, дзе ў назве сустракаюцца звяры, распавядалі аб правілах паводзін у лесе. У ходзе гульні хлопчыкі і дзяўчынкі паказалі свае веды аб навакольным асяроддзі.

Прокрутить вверх