27.01.2026г. Гадзіна памяці “Халакост: памяць без тэрміну даўнасці” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

27.01.2026г. Гадзіна памяці “Халакост: памяць без тэрміну даўнасці”

 27 студзеня ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту, памяці, якую неабходна перадаваць з пакалення ў пакаленне. У раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага сумесна з ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” прайшла гадзіна памяці “Халакост: памяць без тэрміну даўнасці”, прысвечаная трагічным старонкам гісторыі нашай краіны. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра паняцце Халакосту, пра жахі, якія адбываліся ў канцлагерах падчас вайны, аб жорсткім знішчэнні людзей бязлітаснай машынай нацызму, якая не шкадавала ні дарослых, ні дзяцей. Падчас гадзіны прысутныя паглядзелі тэматычную прэзентацыю, пазнаёміліся з кніжнай выставай “Генацыд: нельга апраўдаць, забыць”, для іх прайшоў агляд літаратуры, прысвечаны тэме Халакосту. У заключэнні прысутныя адзначылі, што абавязак сучасных
людзей – памятаць аб загінуўшых, не забываць аб тых горкіх падзеях, якія мелі месца быць у гісторыі нашай краіны.

Прокрутить вверх