27.01.2026 г. Гадзіна гісторыі “Захоўваючы памяць” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

27.01.2026 г. Гадзіна гісторыі “Захоўваючы памяць”

  Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М. Кавалеўскага запрасіла вучняў 6 «В» класа на гадзіну гісторыі “Захоўваючы памяць”. Бібліятэкар пазнаёміла навучэнцаў з асноўнымі паняццямі, звязанымі з трагедыяй Халакоста, распавяла пра шматлікія ахвяры фашызму, пра жорсткае вынішчэнне яўрэйскага народа, пра канцэнтрацыйныя лагеры на тэрыторыі Беларусі, пра лёс яўрэяў Бераставіцы. Увазе дзяцей была прадстаўлена тэматычная выстава “Генацыд: нельга апраўдаць, забыць”, дзе цэнтральнае месца займае літаратура пра генацыд беларускага народа. У выніку сустрэчы ўсё зрабілі выснову, што памяць аб горкіх старонках мінулага – залог таго, што трагедыя, якую перажыло цэлае пакаленне, ніколі не паўторыцца.

Прокрутить вверх