27.01.2026 г. Калядныя вячоркі “Зімовае кола калядак” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

27.01.2026 г. Калядныя вячоркі “Зімовае кола калядак”

  27 студзеня ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага цікава і пазнавальна прайшлі калядныя вячоркі “Зімовае кола калядак” для  ўдзельнікаў аб’яднання “Вясёлка дабра”. Мерапрыемства прысвечана зімовым студзеньскім святам. Наведвальнікі пазнаёміліся з вытокамі народнай культуры, выяўленай у святах, прысвечаных зімоваму перыяду, пазнаёміліся з асновамі народных традыцый. Калядкі – адно з самых любімых народам зімовых святаў. Традыцыя калядаваць – народная  беларуская традыцыя, ад якой зыходзяць святло, цяпло і дабрыня. Пералічваючы зімовыя святы, ўдзельнікі назвалі і любімы Новы год, і Каляды, успомнілі Стары Новы год, Хрышчэнне, падзяліліся традыцыямі адзначаць гэтыя святы, прынятыя ў іх сем’ях. Слухаючы і запамінаючы песні- калядкі яны даведаліся, хто такі Каляда, адкуль пайшла традыцыя спяваць калядкі і якія яны бываюць, а таксама чаму калядоўшчыкі ходзяць па дамах, даведаліся пра народныя абрады калядных гулянняў і калядак, пазнаёміліся з народнымі гульнямі, забавамі і песнямі, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне і дайшлі да нашых дзён.

Прокрутить вверх