30.01.2026г. Гульня-падарожжа «У казачнай краіне будзільніка» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

30.01.2026г. Гульня-падарожжа «У казачнай краіне будзільніка»

   Здароўе дзяцей – гэта аснова нашай будучыні. Выхаванне ў падрастаючага пакалення патрэбы весці здаровы лад жыцця немагчыма без прафілактычнай работы, у працэсе якой вырашаецца найважнейшая задача па захаванні здароўя дзяцей. У Бераставіцкай раённай бібліятэцы для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання «Люстэрка» прайшла гульня-падарожжа «У казачнай краіне будзільніка». Шлях у краіну пачаўся з абмеркавання паняццяў «здароўе», «рэжым дня», «гігіена», «добрае самаадчуванне». Бібліятэкар расказала пра асновы здароўя, пра тое, якія звычкі дапамогуць яго захаваць, для чаго неабходна клапаціцца пра сваё цела. Завяршаючы падарожжа па краіне будзільніка, дзеці зрабілі выснову, што для здароўя вельмі важна выконваць рэжым дня, рабіць зарадку, быць чыстым, правільна харчавацца, гуляць на свежым паветры і займацца спортам.

Прокрутить вверх