06.02.2026г. Літаратурнае падарожжа “Вандроўкі з Уладзімірам Ягоўдзікам” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

06.02.2026г. Літаратурнае падарожжа “Вандроўкі з Уладзімірам Ягоўдзікам”

    У рамках акцыі “Кожная пятнiца – роднае, сваё” ў раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага адбылося літаратурнае падарожжа “Вандроўкі з Уладзімірам Ягоўдзікам”. Уладзімір Іванавіч – вялікі аматар і знаўца роднай прыроды. З вялікай павагай адносіцца ён да ўсяго жывога і заклікае да гэтага сваіх чытачоў. Каб вандроўка была цікавай, на прыпынках бібліятэкар расказавала школьнікам пра творчасць пісьменніка, яго кнігі, знаёміла дзяцей з фактамі, якія раскрывае пісьменнік у сваіх творах: хто паненка ў чырвонай сукенцы, хто любіць гуляць у хованкі, дзе жыве бабёр, каго называюць “санітарам леса” і іншую інфармацыю з кніг юбіляра. Не менш цікавымі з’яўляюцца кнігі аўтара пра фальклор, народную міфалогію і гістарычнае мінулае нашай краіны, а таксама казкі, п’есы для тэатра лялек. Раскрыццю шматграннасці талента пісьменніка ўдала садзейнічала кніжная выстава “Па старонках кніг Уладзіміра Ягоўдзіка”. Трэба адзначыць, што самыя цікавыя творы пісьменніка пра прыроду выходзяць у серыі ”Скарбы Радзімы”. Гэтая серыя заснавана ў 2008 годзе і адрасавана дзецям, падлеткам, а таксама дарослым, якія занепакояны станам роднай прыроды. Кнігі гэтай серыі насычаны малюнкамі і фотаздымкамі, легендамі і вершамі. Выклікала захапленне новае выданне аўтара пра легенды і паданні “Дзяўчына з замчышча”. Дзеці з задавальненнем знаёміліся з кнігамі У.І.Ягоўдзіка, прынімалі актыўны ўдзел у гучных чытаннях яго апавяданнняў.

Прокрутить вверх