06.02.2026г. Літаратурная хвілінка “Гучы, беларускае слова!” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

06.02.2026г. Літаратурная хвілінка “Гучы, беларускае слова!”

 Супрацоўнік раённай бібліятэкі запрасіла першакласнікаў на літаратурную хвілінку “Гучы, беларускае слова!” з мэтай выхавання павагі да роднай мовы, да культурнай спадчыны беларускага народа. На мерапрыемстве школьнікі слухалі вершы, апавяданні, казкі, напісаныя на беларускай мове. Дзеці разглядалі кнігі, завучвалі чатырохрадкоўі, адгадвалі загадкі, размалёўвалісімвалы Беларусі, нацыянальнае адзенне. Маленькім удзельнікам асабліва падабаліся развіваючыя гульні “Знаёмства”, “Перакладчыкі”, рухомая гульня “Сняжынкі”. Дзеці вельмі стараліся падчас мерапрыемства размаўляць на роднай беларускай мове.

Прокрутить вверх