08.02.2026г. Кніжная выстава «Старонкі вялікага жыцця» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

08.02.2026г. Кніжная выстава «Старонкі вялікага жыцця»

          8 лютага 2026 года мінула 105 год з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа, творчасць якога з’яўляецца сапраўдным гонарам нацыянальнай беларускай літаратуры. У раённай бібліятэцы арганізавана кніжная выстава «Старонкі вялікага жыцця». Беларускі празаік, драматург, публіціст, лаўрэат шматлікіх літаратурных і дзяржаўных прэмій Іван Мележ больш за трыццать гадоў працаваў у літаратуры. Творчую спадчыну пісьменніка складаюць раманы, п’есы, апавяданні, навелы, дзеннікі. Лепшыя яго творы сталі класікай нацыянальнай літаратуры. Талент І.Мележа асобна раскрываецца ў трылогіі «Палеская хроніка», якая прысвечана жыццю сялян у пераломны перыяд гісторыі. Трылогія складаецца з трох раманаў «Людзі на балоце» (1962), «Подых навальніцы» (1966) і «Завеі, снежань» (1978). Гэтым кнігам аддана цэнтральнае месца на нашай выставе. Яшчэ адзін з лепшіх твораў пісьменніка «Мінскі напрамак!» — гэта кніга пра гераічную барацьбу з ворагам за беларускую зямлю, аб велічы народнага подзвігу. Усе яго творы пранізаны багатым унутраным светам. Іван Паўлавіч пакінуў нашадкам тое вечнае, бессмяротнае, што нарадзілася пад яго пяром. І хочацца пажадать нашым чытачам, каб цікавыя мастацкія творы І.П. Мележа былі запатрабаваны і захаплялі.

Прокрутить вверх