11.02.2026г Гучныя чытанні “Мілагучная мова родная” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

11.02.2026г Гучныя чытанні “Мілагучная мова родная”

   Бібліятэкар Бераставіцкай раённай бібліятэкі запрасіла юных чытачоў на мерапрыемства, гучныя чытанні “Мілагучная мова родная”, з мэтай папулярызацыі роднай літаратуры, прывіцця любові да роднай мовы. Была прэзентавана кніжная выстава “Багацце мовы ў кожным творы”. Чытанне вершаў, казак і апавяданняў бібліятэкарам і ўдзельнікамі суправаджалася абмеркаваннем прачытанага. Хлопчыкам і дзяўчынкам было прапанавана ў гульнёвай форме выканаць разнастайныя заданні і абавязкова размаўляць на беларускай мове. Разам прыйшлі да высновы, што родную мову трэба ведаць і берагчы, каб правільна гаварыць і пісаць, а значыць умець разважаць і выказваць свае думкі на роднай мове.

Прокрутить вверх