12.02.2026г. Дыялогавая пляцоўка «Урокі Афганістана: погляд праз гады» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

12.02.2026г. Дыялогавая пляцоўка «Урокі Афганістана: погляд праз гады»

    Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у Бераставіцкай райбібліятэцы прайшла дыялогавая пляцоўка «Урокі Афганістана: погляд праз гады». На сустрэчу былі запрошаны ветэраны вайны ў Афганістане А. Р. Вабішчэвіч, Ю.В. Зямцоў, В. М. Шаўчэня, І. Б. Барцэвіч і С.У. Гладкі. Яны падзяліліся сваімі ўспамінамі з навучэнцамі Бераставіцкага дзяржаўнага каледжа і Вялікабераставіцкай СШ .У дыялогу прынялі ўдзел намеснік старшыні Бераставіцкага райвыканкама Андрэй Шчука, старшыня Бераставіцкага раённага Савета дэпутатаў Павел Панкевіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Алена Ігнатовіч, першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Мішэль Пярко, начальнік адасобленай групы Бераставіцкага раёна ваеннага камісарыята Ваўкавыскага, Бераставіцкага і Свіслацкага раёнаў Ілья Ушанаў, а таксама галоўныя спецыялісты аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Наталля Глякоўская і Алена Хоміч. Прысутным быў паказаны відэаролік аб службе ўраджэнцаў Бераставіцкага раёна ў Афганістане, падрыхтаваны настаўнікам Вялікабераставіцкай СШ Н. Жукавай і яе вучнямі. Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі з цікавасцю разглядалі вайсковы альбом воіна-інтэрнацыяналіста Сяргея Кірэйчука. Пры дапамозе прэзентацыі бібліятэкар Бераставіцкай райбібліятэкі падрабязна пазнаёміла прысутных з кожным запрошаным воінам-інтэрнацыяналістам, расказаўшы пра іх службу, напоўненую рызыкай і небяспекай удалечыні ад Радзімы, а таксама нагадала храналогію, маштаб і наступствы вайны ў Афганістане.  На шчасце, усе прызваныя з Бераставіцкага раёна юнакі вярнуліся дадому жывымі, яны дастойна выканалі свой інтэрнацыянальны абавязак, чацвёра з іх былі ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, многія маюць медалі «За адвагу» і «За баявыя заслугі». Воіны-інтэрнацыяналісты ўзгадалі выпадкі з вайсковай службы, жыццё ў складаных кліматычных умовах афганскай зямлі, баявое брацтва і салдацкае сяброўства, пранесенае скрозь гады. Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі выказалі сваё меркаванне аб тым, якія ўрокі трэба атрымаць з падзей тых страшных гадоў. Для моладзі, якая вырасла ў мірнай краіне, гэтая сустрэча стала магчымасцю дакрануцца да гісторыі . Падчас дыялогу было адзначана, што любая вайна — гэта трагедыя, таму важна шанаваць мір, даносіць да моладзі гістарычную праўду.

Прокрутить вверх