12.02.2026г. Інфармацыяна-прававая акцыя «Абаронім пажылых грамадзян ад кібермахлярства» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

12.02.2026г. Інфармацыяна-прававая акцыя «Абаронім пажылых грамадзян ад кібермахлярства»

   Бібліятэкар бібліобуса Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага Марына Белабокая для дарослай катэгорыі чытачоў вёсак Ярмолічы, Жукевічы і Валотынь правяла прафілактычную акцыю «Абаронім пажылых грамадзян ад кібермахлярства», накіраваную на інфармаванне насельніцтва аб асноўных відах махлярства. Яна распавяла чытачам пра найбольш распаўсюджаныя схемы махлярства, а таксама пра тое, як захаваць свае грошы і абараніцца ад зламыснікаў, якія выкарыстоўваюць такія метады сацыяльнай інжынерыі, што пажылыя людзі пераводзяць ім грошы і выдаюць персанальныя дадзеныя добраахвотна. Бібліятэкар уручыла «Памяткі пажылым грамадзянам па прафілактыцы кіберзлачыннасці» і параіла паглыблена вывучыць існуючыя небяспекі, азнаёміцца з метадамі прафілактыкі і правіламі абароны сваіх накапленняў, падкрэсліўшы значнасць выканання простых правілаў асцярожнасці і прадбачлівасці.

Прокрутить вверх