13.02.2026г. Гадзіна памяці «Далёкі і блізкі Афганістан» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

13.02.2026г. Гадзіна памяці «Далёкі і блізкі Афганістан»

   Ушанаваць памяць воінаў, якія аддалі свае жыцці ў далёкай усходняй краіне, сабраліся чытачы Старадварэцкай інтэграванай сельскай бібліятэкі. Гадзіна памяці «Далёкі і блізкі Афганістан» адбылася 13 лютага. Як невыносна цяжка было салдатам у незнаёмай варожай краіне з чужой мовай, з нязвыклым кліматам і звычаямі.Нягледзячы на гэта, нашы землякі здолелі захаваць салдацкі гонар, застацца людзьмі ў нечалавечых падчас умовах, і больш таго — стаць героямі ў няпоўныя 20 гадоў .А хто такі герой? Што трэба зрабіць, каб ім стаць? Адказы юных чытачоў часам выклікалі ўсмешку. Тым не менш, напрыканцы ўсе прыйшлі да агульнай высновы: гераізм — гэта застацца чалавекам, нават калі за гэта трэба аддаць жыццё.

Прокрутить вверх