13.02.2026 г. Дзень памяці “Афганістан. Яшчэ раз пра вайну” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

13.02.2026 г. Дзень памяці “Афганістан. Яшчэ раз пра вайну”

  Для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Вясёлка дабра” і наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН Бераставіцкага раёна ў раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага прайшоў дзень памяці “Афганістан. Яшчэ раз пра вайну”. 15 лютага ў Беларусі – асаблівы дзень, калі наша грамадства аддае даніну павагі воінам-інтэрнацыяналістам. Дата звязана з ключавой падзеяй нашай гісторыі –вывадам савецкіх войскаў з Афганістана. Аднак у гэтую гадавіну таксама ўспамінаюць усіх, хто выконваў інтэрнацыянальны абавязак, абараняючы свет за межамі Айчыны ў розных кропках планеты. Пра гісторыю памятнага дня, яго традыцыі і сувязі з сучаснасцю гаварылі ўдзельнікі мерапрыемства, прагледзелі прэзентацыю “Каб не забыцца –трэба ведаць і памятаць”, а таксама азнаёміліся з выставай кніг у чытальнай зале “Дарогамі Афганскай вайны”. Для ўдзельнікаў сустрэчы Васько Артур выканаў песню “Мой шлях”.

Прокрутить вверх