15.02.2026г. Бібліятэчная сустрэча “Са здароўем па жыцці” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

15.02.2026г. Бібліятэчная сустрэча “Са здароўем па жыцці”

   На працягу моногіх гадоў у плане працы аматарскага аб’яднання “ДИВО” змяняюцца формы правядзення мерапрыемстваў і іх назвы, мяняецца склад удзельнікаў, але на працягу часу існавання аб’яднання ўдзельніцы сталі не проста знаёмымі, а амаль роднымі людзьмі. Дзеляцца сваімі радасцямі і перажываннямі, чакаюць разумення і падтрымкі, віншуюць адна адну са святамі, днямі нараджэння, гутараць і весела праводзяць вольны час. І вось 15 лютага ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла бібліятэчная сустрэча “Са здароўем па жыцці”, падчас якой прагучалі самыя шчырыя віншаванні з 85-ці годдзем са дня нараджэння самай “дарослай” удзельніцы, Веры Паўлаўны Хараменда.
Напрыканцы мерапрыемства жанчыны адзначылі, што жыццё — непрадказальная штука… Было б здароўе, а астатняе дадасца. Крочыць са здароўем па жыцці не заўсёды атрымліваецца, часам прыляпляюцца да нас розныя болькі ці даюць ведаць пра сябе старыя, ад якіх нікуды не падзецца, але… Пазітыўны настрой, шчырыя ўсмешкі, сяброўскія зносіны, бадзёрасць духу і невычэрпны жыццёвы аптымізм падоўжаць нашы дні і зарадзяць наш арганізм на працяглы перыяд часу.

Прокрутить вверх