18.02.2026г. Беларускамоўная хвілінка “Мова родная, мова пявучая!”. — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

18.02.2026г. Беларускамоўная хвілінка “Мова родная, мова пявучая!”.

     У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла беларускамоўная хвілінка “Мова родная, мова пявучая!”. Цікава і незвычайна прайшло мерапрыемства для вучняў шостага класа. Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з кніжнай выставай, распавяла пра гісторыю Дня роднай мовы. Правяла прэзентацыю любімых беларускіх слоў студэнтаў. Падчас мерапрыемства стараліся размаўляць толькі на роднай мове. Калі нешта не атрымоўвалася дапамагалі адзін аднаму. Разам пачыталі вершы, адгадвалі загадкі па тэме, паспрабавалі сказаць хуткамоўкі. І напрыканцы прачыталі дзесяць запаведзяў пра нашу мову.

Прокрутить вверх