18.02.2026 г. Літаратурны гід “Паэзія дабрыні Агніі Барто” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

18.02.2026 г. Літаратурны гід “Паэзія дабрыні Агніі Барто”

   Бібліятэкар раённай бібліятэкі запрасіла юных чытачоў на прэзентацыю кніжнай выставы і літаратурны агляд “Паэзія дабрыні Агніі Барто”. Пазнаёміла дзяцей з цікавымі фактамі з жыцця паэтэсы, гісторыяй напісання і зместам кніг. Дзеці даведаліся, што Агнія Барто пісала не толькі дзіцячыя вершы, але і сцэнарыі, па якіх былі зняты фільмы. Хлопчыкі і дзяўчынкі разглядалі з задавальненнем кнігі, а потым адправіліся ў добрую краіну вершаў. Услых чыталі гарэзныя вершы, якія дапамаглі акунуцца ў выдатны свет паэзіі А.Барто. Дзеці ўспомнілі многія вершы пра цацкі і чыталі іх ахвотна на памяць. У ходзе абмеркавання вершаў адзначылі, што вясёлыя вершы прымушаюць задумацца ўсур’ёз пра тое, як паводзіць сябе, якім быць чалавекам, як ставіцца да малодшых і старэйшых.

Прокрутить вверх